Вернісаж літоўскіх мастакоў у Гародні



У Гародні ў выставачнай зале абласнога Cаюза мастакоў адбыўся вернісаж літоўскіх мастакоў “Нічыя зямля. Пошукі.”

P1190572

Чатыры дзясяткі работ раней невядомых гарадзенскай публіцы творцаў прадстаўлены як у традыцыйнай, так і ў эксперыментальнай тэхніцы. У пачатку вернісажу з прывітальным словам выступіла генеральны консул Літвы ў Гародні Аўшра Чарнявічэне:

– Хачу падзякаваць за вялікую працу гаспадароў гэтай галерэі, якія заўжды з радасцю прымаюць нашыя праекты, працы літоўскіх мастакоў. Сама назва выставы шмат гаворыць за сябе. Я думаю, што творчыя пошукі якраз характэрныя для мастакоў, якія працуюць тут, у Гародні, у Беларусі. Сённяшні вернісаж – гэта абмен творчымі ідэямі.

На адкрыццё выставы прыехала толькі адна аўтарка – Ева Бунакайтэ з Вільні. На думку мастацтвазнаўцаў, яе працы вызначаюцца эмацыйнасцю і разнастайнасцю тэхнікі жывапісаў. Усё гэта можна пабачыць бліжэйшыя два тыдні.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара