Вернісаж мастака Пятра Янушкевіча ў арт-галерэі „Крыга”
Вернісаж гарадзенскага мастака Пятра Янушкевіча прайшоў у арт-галерэі „Крыга”. Таленавіты творца прадставіў калядную тэматыку ў сваіх палотнах на творчы суд гарадзенцаў. Зыркія колеры, урачысты настрой гэтак уласьцівы тэхніцы мастака.
Сваімі думкамі пра значэньне ўласнага перажывання Раства аўтар выставы падзяліўся са слухачамі нашага радыё.
– Тая атмасфера вёскі – яна засталася. Яна застаецца на ўсё жыццё і праходзіць праз мае творы. Каляды для мяне самае таямнічае і містычнае свята. Былі традыцыі: затыкалі комін, на стале заўсёды было сена, калі сядалі вячэраць на куццю.
Пётр Янушкевіч вядомы, як плённы мастак. За яго плячыма – каля дзясятка персанальных выставаў у Беларусі ды Польшчы. Працуе ён і як мастак-вітражыст. Яго вітражы стаяць у рыма-каталіцкіх цэрквах Гародні, Беластоку, Маскве. Калядная выстава будзе адчыненая да 25-га студзеня 2017-га года.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара