Вернісаж Сняжаны Віцецкай у арт-ґалерэі “Крыга”



У Гародні праходзіць вернісаж твораў жывапісу Сняжаны Віцецкай, пад назвай «eksARHAIZM». Выстава адчынілася ў арт-ґалерэі “Крыга”.

P1200080

Праз мітусню людзі губляюць сапраўдную асалоду ад жыцця, ад сапраўдных чалавечых пачуццяў, такіх, як  Каханне, Вернасць, Сяброўства, Адданасць, Свабода, Абавязак, Адказнасць, Вера, Дабрыня, Надзея, Імкненне да спасціжэння праўды. Кажа аўтарка:

– Эпіграфам да гэтай выставы я хацела б зрабіць выраз Канфуцыя, які мне вельмі падабаецца: “Мудры ведае пра недасканаласць свету, але ніколі не апускае рукі”. Усе гэтыя працы з’яўляюцца алегорыямі. Іх аб’ядноўвае тое, што на кожнай з іх намаляваны жаночы вобраз.

Назва выставы аптымістычная, яна сцвярджае, што тэмы, раскрытыя тут, не сышлі ў мінулае, не загінулі, а існуюць, кіруюць людзьмі, упрыгожваюць і адраджаюць свет разумных, духоўных істот. Самі творы ззяюць жаночай руплівасцю на мастацкім варштаце, выксталцонасцю вобразаў і дэталяў. Гэта яе трэцяя персанальная выстава. Пацешыцца карцінамі Сняжаны Віцецкай наведнікі могуць да 18-га сакавіка.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара