Вершаванай дыктоўкай адзначылі Дзень роднай мовы ў Слоніме
Дзень роднай мовы слонімцы адзначылі вершаванай дыктоўкай. Яны пісалі пад дыктоўку верш свайго земляка Гальяша Леўчыка (1880-1944) “Мая прадмова”, які паэт напісаў у пачатку ХХ стагоддзя:
Нічога не хочу… Нічога, нічога —
Ні грошай, ні славы, ні шчасця сляпога…
А толькі ўсё жду я, каб родная мова
Хутчэй дачакала свабоднага слова!
Пакуль не даждуся багацця такога, —
Нічога не хочу… Нічога, нічога!
Дыктоўку-верш чытаў даследчык беларускай культуры Сяргей Чыгрын. Пасля дыктоўкі ён прапанаваў усім вывучыць верш на памяць. А потым Сяргей Чыгрын распавёў пра жыццёвы і творчы шлях Гальяша Леўчыка, словы якога, на жаль, і праз 100 гадоў не сталі рэальнасцю. І мара пачынальніка беларускай літаратуры пакуль яшчэ не збылася.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара.