Вершы Іосіфа Бродскага выйшлі па-беларуску
Кніга вершаў Іосіфа Бродскага пад назвай „Туга і спакой” выйшла ў Гомелі па-беларуску. Да выдання зборніка перакладаў спрычынілася абласная філія „Саюза беларускіх пісьменнікаў” і грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52.
Вадзім Болбас (Фота svaboda.org)
Аўтарам перакладаў вершаў Нобелеўскага лаўрэата стаў светлагорскі паэт Вадзім Болбас:
– У гэтым годзе 24-га траўня споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Бродскага. У паэзіі Бродскага мяне захапілі яго тэмы, яго тэхніка вершаскладання, захапляльныя рытмы. Набраўся смеласці, набраўся нахабства, замахнуўся на Нобелеўскага лаўрэата, на яго творы, і пераклаў.
Вадзім Болбас перакладае творы з некалькіх славянскіх моваў. У 2006 годзе дзякуючы яму з’явіўся зборнік перакладаў твораў польскага паэта Канстанціна Галчыньскага.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель