Вершы Максіма Багдановіча загучалі па-японску



У Краіне ўзыходнага сонца пабачыла свет кніга выбраных вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе Кена Сібаты. Некалькі асобнікаў ужо трапілі ў Менск.

«Сёння ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча прыйшла пасылка ад перакладчыка Кена Сібаты — вершы Максіма на японскай мове. Двухмоўныя зборнічкі здзейснілі невялікі круг з Вільні праз Японію ў Менск і зараз зоймуць пачэснае месца ў фондах музея.

Дзякуй вялікі, Кен! Цяпер і японскі чытач „не самотны“, бо мае кніжку Багдановіча, ды можа пазнаёміцца з творамі нашага геніяльнага паэта» – паведамляецца на старонцы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Facebook.

Варта адзначыць, што сам Максім Багдановіч у свой час цікавіўся японскай культурай. Дзякучы яму на беларускай мове ўпершыню з’явіліся вершы ў жанры танка, які з’яўляецца адным з самых старажытных літаратурных жанраў у Японіі.

budzma.by