„Вершы на асфальце”: паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова



14, 15 і 16 лютага ў Менску ў дзявяты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей.

Мерапрыемствы будуць праходзіць на трох пляцоўках: у канферэнц-зале рэстарана „Сёмае неба” гатэля „Мінск”, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і клубе „Грай”. Уваход на ўсе вечарыны вольны. 

Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, Польскі Інстытут у Мінску, Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, платформа LATVIAN LITERATURE, Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Інтэрнэт-кнігарня „KNIHI.BY”, Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. пр. Незалежнасці, 43», Клуб „Грай”.

Праграма IX Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова

14 лютага (пт), 18.00. Гатэль “Мінск”, канферэнц-зала рэстарацыі “Сёмае Неба” (пр-т Незалежнасці, 11, корп. 2, уваход з левага боку будынка).

Адкрыццё і першы дзень фэсту: – цырымонія ўручэння прэміі Міхася Стральцова – цырымонія ўручэння прэміі „Залаты апостраф” часопіса „Дзеяслоў” – прэзентацыя кнгі выбраных вершаў Міхася Стральцова (укладальнік Андрэй Хадановіч) – паэтычныя чытанні лаўрэатаў беларускіх літаратурных прэмій і замежных гасцей фестывалю. Музыка – Андрэй Такінданг.

15 лютага (сб), 13.30. Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце).

– замежныя госці і іх перакладчыкі – паэтычныя чытанні Школы маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў – марафон прэзентацый паэтычных кніг

19.00. Клуб „Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

НОЧ ПАЭЗІІ

16 лютага (ндз), 15.00. Літаратурны музей Максіма Багдановіча ФЭСТ АДНАГО ВЕРША

На ўсіх імпрэзах фестывалю працавацьмуць кропкі продажу беларускай кнігі.

Уваход вольны!