„Вершы пішуцца сэрцам” у Пінску



Дзеля падтрымання нацыянальнай культуры ды знаёмства з сучаснай беларускай паэзіяй у Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза “Вершы пішуцца сэрцам”. Перад удзельнікамі сустрэчы выступіў паэт Анатоль Шушко, які не толькі прэзентаваў свае творы, але падзяліўся ўспамінамі аб студэнцкім жыцці і прыходу да Беларушчыны.

– Такія сустрэчы патрэбныя, бо з жывымі людзьмі сустракаешся, тым больш, што моладзь была. Цудоўна! У самога настрой з’яўляецца. Хочацца тварыць. Кожная сустрэча новая. Па-другому не скажаш. Тым больш калі дзеткі зусім маленькія, таксама цікава. А тут усе хлопцы, як на падбор.

Займацца беларускай справай Анатоль Шушко пачынаў разам са сваімі вядомымі землякамі – паэткай Яўгеніяй Янішчыц і даследчыцай Любай Тарасюк. Працаваў настаўнікам. Аўтар кніг паэзіі «Выток і прычасце», «Шаны», вершаў у калектыўным зборніку «Маладыя галасы» ды альманаху «Дзень паэзіі».

[Not a valid template]

* * *

Каб падтрымаць беларускамоўных пісьменнікаў ды пазнаёміць грамадзян з сучаснай айчыннай паэзіяй, Пінская цэнтральная гарадская бібліятэка ладзіць вялікую беларускамоўную імпрэзу „Вершы пішуцца сэрцам”.

Літаратурна-музычны вечар адбудзецца ў аўторак, на ім выступіць паэт Анатоль Шушко разам са сваімі сябрамі. Літаратар прадставіць удзельнікам імпрэзы свае апошнія творы ды зборнік вершаў. Уся ягоная творчасць – гэта любоў да беларускай мовы, якой ён навучыўся ад маці:

– Паўплывала канешне маці сваёй мовай таму, што я чуў паляшуцкую мову на парозе, як выйшаў з хаты, бо ў хаце я чуў чысцюткую беларускую мову. Самае галоўнае, што першы верш: “Вось узнялася страляніна, гайдукі цягнуць селяніна”, напісаны на беларускай мове. Толькі пасля прабівалася беларуская мова ў вершах, а ўжо ў восьмым класе я пачаў пісаць на беларускай мове.

Займацца беларускай справай Анатоль Шушко пачынаў разам са сваімі вядомымі зямлячкамі – паэткай Яўгеніяй Янішчыц і даследчыцай Любай Тарасюк. Моцны ўплыў на яго аказаў Ніл Гілевіч, які выкладаў у БДУ.

Беларускае Радыё Рацыя