Вершы Зянона Пазьняка выйшлі па-польску



Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на паэтычную вечарыну Зянона Пазьняка, якая адбудзецца 18 снежня. На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вершаў “Ojczyzna wieczna” беларускага палітыка. Зянон Пазьняк прачытае свае вершы па-беларуску і па-польску, будуць таксама прамовы, успаміны і дыскусіі.

Кажа Зянон Пазьняк:

– Выйшаў пераклад кніжкі, у асноўным гэта вершы з кніжкі „Дарога”, называецца „Ojczyzna wieczna”. Пераклала польская паэтэса Ірэна Грынцэвіч, яна жыве ў Еленяй-Гуры, яна выдала пяць ці шэсць кніг паэтычных. Усё гэта зроблена на грамадскіх пачатках і з майго боку, і з яе боку.

Сустрэча адбудзецца ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі на 12-м паверсе. Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

unnamed

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя