„Веснавы Спеўны Сход” у Менску
20 сакавіка ў Менску адбудзецца «Веснавы Спеўны Сход». Удзельнікаў чакаюць карагоды, гульны, спевы ды непаўторная атмасфера.
Веснавыя песні – даволі адметная частка беларускай культуры. Вясна – час, калі прачынаецца прырода, а разам з ёй і чалавек. Невыпадкова тое, што ў беларускім народным календары веснавыя песні вылучаюцца найбольшай жанравай разнастайнасцю.
Спецыяльныя госці: Студыя «Варгін».
Студыя «Варгін» – музычна-тэатральны праект, складальнай часткай творчасці якога з’яўляецца культурная спадчына Беларусі.
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул.Інтэрнацыянальная, 33 (Грай кафэ).
Уваход вольны.
