VI Міжнародны кангрэс беларусістаў у Менску



130 навукоўцаў з Беларусі і замежжа, якія даследуюць беларускую мову, літаратуру, культуру і гісторыю, сабраліся у  Менску, каб падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў. Тут з 27 па 29 траўня  праходзіць  VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.

Вядома, што на Кангрэс ўжо прыехалі  сусветна вядомыя даследчыкі Джым Дынглі і Арнольд Макмілін з Вялікабрытаніі, Андраш Золтан з Вугоршчыны, Рышард РадзікЛена ГлагоўскаяЯўген Мірановіч, Катажына Вашчынская з Польшчы

Прыехалі таксама навукоўцы з Нямеччыны, Літвы, Украіны, Расеі. У гэтым годзе адсутнічаюць даследчыкі са Злучаных Штатаў Амерыкі.

Ідэйны стрыжань  кангрэсу  –  скарыназнаўства. Група беларусістаў на чале з Адамам Мальдзісам вынесе на публічнае абмеркаваньне тэму кананізацыі беларускага першадрукара.

Беларускае Радыё Рацыя