VI міжнародны пленэр разьбяроў у Каробчыцах
На працягу тыдню ў аграмаёнтку “Каробчыцы” ля Гародні будзе праходзіць міжнародны пленэр разьбяроў па дрэве. Удзел у ім прымаюць майстры з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі і Украіны.
Падчас пленэру запланавна правядзенне і майстар-класаў. Распавядае супрацоўнік Гарадзенскага маёнтку “Каробчыцы”:
– Усе скульптурныя кампазіцыі, якія выконваюцца на пленерах, заўсёды пакідаюцца на тэрыторыі комплексу, а з апошняга чацвёртага пленеру выставілі на тэрыторыі мясакамбінату – была такая цікавая тэма – чалавек і хатнія жывёлы. Вось гэтыя працы на тэрыторыі мясакамбінату, усё астатняе – тут. У гэтым годзе таксама жывёлы. Будуць рабіць майстры, каб было цікава.
[Not a valid template]
Усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з працай разьбяроў і набыць аўтарскія сувеніры
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава
