Відэавіншаванне для Святланы Алексіевіч ад гамельчукоў



Гамельчукі павіншавалі Святлану Алексіевіч у адмысловым відэазвароце. Каля 40 жыхароў абласнога цэнтра запісалі свае пажаданні першай у гісторыі Беларусі Нобелеўскай лаўрэатцы ў галіне літаратуры. Гомельская паэтэса Алена Парфіяновіч заўважае, што калісьці была вельмі ўражаная творамі Святланы Алексіевіч.

– Калі я чытала твор “У вайны нежаночы твар”, то тыя дробныя дэталі і тыя хвалюючыя імгненні, якія там апісаныя, яны краналі мяне да слёз. А потым мне давялося паглядзець у “Маладзёжным тэатры” пастаноўку па кнізе “Сведкі”. І тое, як гэтыя малыя расказвалі, што давялося ім перажыць падчас вайны, было нават не нейкім хвалюючым імгненнем, а хутчэй адкрыццём для мяне, бо я ўжо тое пакаленне, якое гэта не бачыла, але чула ад сваіх родных.

Запіс відэазваротаў з віншаваннямі Святланы Алексіевіч ініцыявалі слухачы папулярных моўных курсаў „Мова Нанова”. У спецыяльным флэшмобе збіраюцца ўдзельнічаць студэнты з Менску, некалькіх абласных і раённых гарадоў.

[youtube id=”KT9I2qKrfBw”]

Беларускае Радыё Рацыя