Віфлеемскі агонь прыбыў у Беларусь



У Гарадзенскую катэдру імя святога Францішка Ксаверыя прыбыў Віфлеемскі агонь, які быў дастаўлены польскімі скаўтамі на вячэрняе набажэнства. Сустракаў агонь з Віфлеему біскуп гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч.

Пробашч катэдры ксёндз Ян Кучынскі кажа, што такая традыцыя вельмі цёпла ўспрымаецца вернікамі розных канфесій:

– Людзі перад святамі бяруць агонь да сваіх дамоў, да сваіх сем’яў і там запальваюць свечку. Калі сядаюць за вігілійны стол, каб традыцыйна падзяліцца аплаткай. Гэта знак таго, што гэты агонь як бы збірае ўсіх у адну вялікую сям’ю па ўсім свеце. Уявіць сабе мапу горада Гародні, не толькі горада Гародні, але і ў сёй Беларусі, і мы бачым тады дзе ёсць гэты агонь запалены, у якіх сем’ях – гэта азначае, што там людзі чакалі Ісуса, там людзі чакаюць яго прышэсця, там людзі прымаюць Ісуса, там людзі поўныя любові. Вельмі добрая традыцыя.

Агонь разносіцца па сем’ях і парафіях, якія чакаюць свята Раства Хрыстовага. З Гародні валанцёры разнясуць агонь па ўсёй Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня