VIІ Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова



Фестываль пройдзе 16 і 17 лютага ў Менску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Нарвегіі, Польшчы, Татарстана (РФ), Украіны, Швецыі. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр».

Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, Амбасада Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія „Будзьма беларусамі!”, галерэя TUT.BY.

Паэтычныя чытанні, прэзентацыі арыгінальных і перакладных кніг, круглы стол па вяртанні рэпрэсаванай літаратуры, музычныя выступы, перакладчыцкі батл і “Ноч паэзіі і музыкі” з узнагароджаннем фіналістаў конкурсу “Верш пра каханне” на прызы “Амерыканкі” – і гэта яшчэ не ўсё, што чакае наведнікаў штогадовага Стральцоўскага фэсту!

Упершыню будзе ўручаная прэмія імя Міхася Стральцова, адбудзецца ўганараванне лаўрэатаў прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”.

Сярод шаноўных гасцей – зоркі еўрапейскай літаратуры нарвежац Стэйнар Обстад, паэткі Атэна Фарухсад (Швецыя) і Вальжына Морт (ЗША-Беларусь). Улюбёнец беларускай публікі Сяргій Жадан прадставіць новую кнігу ў перакладзе на беларускую мову, інтрыга вакол якой да апошняга трымаецца ў таямніцы.

Запрашаем! Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны!

 

Праграма VII Міжнароднага паэтычнага фестывалю

“Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова (16-17 лютага 2018 г.)

 

І ДЗЕНЬ (16 лютага, пятніца) Галерэя “ТUT.BY (Менск, пр. Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова)

Урачыстае адкрыццё фестывалю

Уручэнне прэміі імя Міхася Стральцова.

Прэзентацыя кнігі Міхася Стральцова “Я зноўку тут” (укладальнік Віктар Шніп).

Уручэнне прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”. 18:00 – 19:00

 Памяці Міхала Анемпадыстава. Спявае Кася Камоцкая.

19.00 – 19.30

Вечар паэтаў-лаўрэатаў: Міхал Бараноўскі, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, а таксама лаўрэаты прэміі імя Міхася Стральцова і прэміі “Залаты апостраф”.  19:30 – 20:30

Рыгор Барадулін. «Псалмы». Спявае Міхаіл Рубін.

20:30 – 21:00

Міжнародныя чытанні: Уладзімір Арлоў (Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расея), Сяргій Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Стэйнар Обстад (Нарвегія), Андрэй Сцепанюк (Польшча), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Атэна Фарухсад (Швецыя).

21:00 – 22:30

 

ІІ ДЗЕНЬ (17 лютага, субота) Кавярня-клуб «Грай» (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)

Круглы стол “Прапушчаныя старонкі: паэзія 1920-х – пачатку 1930-х гг.”. Прэзентацыя зборнікаў Алеся Дудара і Юлія Таўбіна, а таксама кнігі “Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду”. Сяргей Будкін, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч. 12:00 – 13:30

 Канцэрт Алеся Дзянісава.

13:30 – 14:00

 Прэзентацыя новых кніг (Серыі “Кнігарня пісьменніка”, “Пункт адліку”, “Бібліятэка “Дзеяслова” і іншыя выданні.) Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Віктар Казько, Ганна Комар, Ігар Кулікоў, Кацярына Массэ, Уладзімір Някляеў,Сяргей Прылуцкі, Усевалад Сцебурака.

14:00 – 16:00

 Перакладчыцкі батл. Прэзентацыя новых кніг з серыі “Паэты планеты”.

Удзел бяруць Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Сяргій Жадан, Марына Казлоўская, Зміцер Колас, Ганна Комар, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута.

16:00 – 17:30

 Прэзентацыя кнігі паэта-набелістаТумасаТранстромера “Пад вольным небам”.

З удзелам Атэны Фарухсад (Швецыя), а таксама перакладчыкаў Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Алесі Башарымавай і Андрэя Хадановіча.

17:30 – 18:30

“Ноч паэзіі і музыкі”.

Сяргій Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Стэйнар Обстад (Нарвегія), Атэна Фарухсад (Швецыя), Юля Фінькоўска (Украіна), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Крысціна Бандурына, Васіль Барысюк, Альгерд Бахарэвіч, Дар’я Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Павел Дарохін, Таццяна і Дзмітрый Дзмітрыевы, Югася Каляда, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Галіна Сіўчанка, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас, Юля Цімафеева (Беларусь).

Узнагароджанне фіналістаў конкурсу “Верш пра каханне” на прызы “Амерыканкі”.

Музыка: Сяргей Башлыкевіч, Уладзь Лянкевіч.

18:30 – 23:00

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”