Віктар Марціновіч напісаў кнігу пра Марка Шагала



Віктар Марціновіч напісаў кнігу пра Марка Шагала. Кніга называецца “Радзіма: Марк Шагал у Віцебску ў 1914-1920”.

– Размова ідзе пра дакументаваную рэканструкцыю тых гадоў , якія Шагал правёў у Віцебску і дакументаваную рэканструкцыю таго, як Віцебск імкнуўся яго забыць , абразіць і сцерці з памяці.

Кніга Марціновіча пра Шагала выйдзе ў выдавецтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, дацэнтам якога зьяўляецца дасьледчык. Друк пачнецца ўжо на гэтым тыдні.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота biography.com