Віктар Марціновіч прадставіў сваю «Ноч» гарадзенцам



У гарадзенскай “Цудоўні” адбылася прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча “Ноч”. Пісьменнік падзяліўся з прысутнымі гісторыяй напісання раману і паказаў яго рознабаковасць:

Гэты раман вельмі шматгранны, у ім шмат узроўняў. Пры гэтым я спрабаваў стварыць яго такім чынам, каб ён быў чытэльным. Тыя водгукі, якія ўжо паспелі з’явіцца ў беларускіх медыя, вельмі супярэчлівыя. Ад вельмі ліслівых і ухвальных да вельмі грэблівых. Таму, я думаю, што твор атрымаўся, бо звычайна пра гэта сведчыць вялікі дыяпазон: ад добрай адзнакі да лаянкі.

Для жыхароў Гародні, што прыйшлі на сустрэчу сустрэча з Марціновічам, яна стала ўнікальнай магчымасцю паразмаўляць з пісьменнікам, які рэдка прыязджае ў Гародню.

Сама сустрэча з пісьменнкам — гэта заўсёды спроба паразмаўляць, пачуць голас. Па-першае тое, што ты прачытаеш, па-другое, магчыма, ты будзеш нешта сам дадумваць, а тут можаш адразу атрымаць адказ. Гэта атмасфера жывой гутаркі і магчымасць ужо зрабіць першы крок раман.

Гэта той чалавек, слова якога варта варта даверу, якога заўсёды цікава паслухаць, які заўсёды кажа цікавыя рэчы. Ён агучвае тое, што лунае ў паветры.

Пісьменнік параіў усім, хто набыў кнігу на гарадзенскай прэзентацыі прачытаць яе і не хаваць у “доўгую шуфляду”, а таксама часцей размаўляць з людзьмі і менш карыстацца рознымі гаджэтамі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя