Віктар Марціновіч прэзентуе сваю кнігу ў Гародні
У гарадзенцаў хутка з’явіцца магчымасць паслухаць і задаць пытанні аўтару рамана “Мова”. Віктар Марціновіч наведае Гародню з прэзентацыяй кнігі 23 кастрычніка. А напярэдадні, 21 кастрычніка, прэзентуе раман у Лунінцы.
– Будуць прэзентацыі ў Лунінцы і Гародні. Мушу ехаць у гэтыя гарады, бо прыеду ў Менск на кароткі тэрмін, і мне трэба будзе ахапіць усе магчымасці для выступаў.
Прэзентацыя ў Гародні адбудзецца ў Парафіяльным цэнтры парафіі Маці Божай Фацімскай па адрасе вул. Гараднічанская, 32А. Пачатак імпрэзы а 19 гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя