Віктар Марціновіч прэзентуе “Возера Радасці”



Кампанія “Будзьма беларусамі!”, літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць заўтра на прэзентацыю найноўшага рамана Віктара Марціновіча “Возера Радасці”. Раман выйшаў сёлета ў выдавецтве “Кнігазбор” па-беларуску, а затым у маскоўскім выдавецтве “Время” – па-расейску.

Дырэктар “Кнігазбора” Генадзь Вінярскі называе Віктара Марціновіча самым чытаным сучасным беларускім аўтарам:

– Гэта адзін з аўтараў, які клапоціцца пра тое, каб кніжка не толькі выйшла, але і дайшла да чытача. Гэта ўжо брэнд. Ён больш раскручаны ў Беларусі. І не толькі для беларускамоўнага кола, але і для расейскамоўнага чытача.

Ужо адбыўся шэраг паспяховых прэзентацый і аўтограф-сесія гэтай кнігі. Але заўтрашняя, як лічыць сам аўтар, самая галоўная. Яна адбудзецца ў Галерэі TUT.BY. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by