“Віктар Сямашка ды Кумпанія” выступяць у Варшаве
“Віктар Сямашка ды Кумпанія” запрашаюць на выступ у Варшаве. 24 студзеня ў Беларускім доме ў Варшаве выступяць удзельнікі праекту: віяланчаліст Джон Корнэл са Злучаных Штатаў, вакалістка Вераніка Лось з Беларусі і лідар праекту – Віктар Сямашка.
Гэта таленавіты музыка-імправізатар і паэт з Менска, на сцэне – з канца 90-х гадоў. Удзельнічаў у розных праектах, сярод якіх – “Князь Мышкін” і “Нагуаль”. З’яўляецца аўтарам музычнай праграмы “Кракатук” на хвалях нашага Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя