“Віктар Сямашка і Кумпанія” запрашаюць на выступ у Лідзе



“Віктар Сямашка і Кумпанія” запрашаюць сёння, 14 ліпеня, на выступ у Лідзе.

Па вуліцы Міцкевіча пачне працу ў абноўленым фармаце Галерэя сучаснага масцтацтва Ga11ery. Як кажа музыка і паэт, наш рэдакцыйны калега Віктар Сямашка, гэта не першы выступ у гэтым месцы:

— Мы для сябе адкрылі проста цудоўных людзей, цэлае вялікае кам’юніці інтэлігенцыі, вельмі цікаўнай. І ў першы наш выступ канцэрт скончыўся ўвогуле сяброўскай размовай, мы яшчэ цэлую гадзіну адказвалі на пытанні, дыскутавалі з мясцовымі жыхарамі. Галоўны арганізатар там Павал Мацылевіч, ён уладальнік галерэі. Сёння будзе “ўсяленне”. Гэтая галерэя адкрыецца ў новай прасторы, недзе на беразе возера па вуліцы Міцкевіча.

Адкрыццё абноўленай Галерэі сучаснага масцтацтва Ga11ery у Лідзе адбудзецца сёння, 14 ліпеня, а 19-ай гадзіне па вуліцы Міцкевіча, 31. Яно запланаванае ў выглядзе перформансу-прэзентацыі. Акрамя выступу праекту “Віктар Сямашка і Кумпанія” у пашыраным складзе, адкрыецца таксама выстава прадстаўнікоў лідскага мастацкага авангарду.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя