Віктар Варонін: Народ хоча слухаць папулярную музыку
Арт-гурт „Багач” з Менска – заўсёднік беларускіх фестываляў на Падляшшы. У Беларусі „Багач” вядомы яшчэ і як удзельнік праекту „Наперад у мінулае”.
Кажа „Госць Рацыі”, кіраўнік гурту „Багач” Віктар Варонін:
– Двойчы ўдзельнічалі ў перадачы „Наперад у мінулае” і дзякуючы Аксане Вечар, якая яе вядзе, а таксама канешне ж яе мужу, у нас у рэпертуары з’явіліся дзве новыя песні. Гэта песні, якія можа падзабытыя і амаль што не спяваюцца на Беларусі. Дзесьці там знаходзяць на вёсках, гэтым песням даюць другое жыццё – робяць сучасную апрацоўку і яны гучаць па-новаму. У нас у рэпертуары таксама на канцэпце гэтыя песні.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Сёлета квартэт наведаў „Фольк-сустрэчы” у Міхалове, а таксама стаў адзіным госцем з Беларусі на фестывалі „Таго яшчэ ў Канюках не было”.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя