Віктар Жыбуль прэзентаваў новую кнігу



Інтымны дзённік Максіма Багдановіча і страту на віленскіх Лукішках Кастуся Каліноўскага аб’яднала прэзентацыя кнігі правакацыйнага паэта Віктара Жыбуля “Дзяцел і дупло”. Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Галіяфы”, прэзентацыя адбылася ў сталічным гандлёвым цэнтры “Няміга”.

Гаворыць аўтар:

– Тое, што выйшла ў выніку, адрозніваецца ад таго, што было першапачаткова. Мне давялося адсеяць частку вершаў, бо я сам засаромеўся некаторых. Часам даводзіцца выступаць у школах, і трэба неяк прапагандаваць беларускую паэзію.

Нацешымся дзівоснаю кабетаю,

Якой зачараваны быў Максім,

З Гагарыным узмыем над планетаю

І з Каліноўскім сумна павісім.

Віктар Жыбуль толькі на першы погляд блюзнерыць з нашай гісторыі. Насамрэч ён прымушае задумацца слухача. Калі таго цікавяць інтымныя акалічнасці жыцця Максіма Багдановіча, то варта прымераць на сябе і лёс іншых герояў нашай гісторыі.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск