Віктару Грамыку споўнілася 95 гадоў
Адному з найстарэйшых мастакоў сённяшняй Беларусі – Віктару Грамыку споўнілася 95 гадоў. У сталічным Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выставу яго карцін.
Гаворыць старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца:
– У нас вельмі шмат зроблена на тэматыку Вялікай айчыннай вайны. Аднак жа Віктар Аляксандравіч змог сказаць нестандартнае, непафаснае, але вельмі ўзнёслае і паэтычнае слова пра вайну. І мабыць з мастакоў я больш нікога не ведаю, хто б так апаэтызаваў трагедыю. Гэта высокая, трагічная, паэтычная нота пра наш народ, які столькі пакут перанёс у гэтай вайне.
Віктар Грамыка падчас акупацыі быў сябрам падпольнай арганізацыі Канстанціна Заслонава ў Воршы, рэдактарам газеты “Народныя мсціўцы”. На жаль, па стане здароўя мастак не змог прысутнічаць на адкрыцці сваёй выставы.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара