Вілейскія краязнаўцы пачалі новы праект – ютуб-канал «Вілейка. Жывая гісторыя»



На канале краязнаўца, журналіст і выдавец, ураджэнец Вілейкі Сяргей Макарэвіч будзе знаёміць гледачоў з гісторыяй Вілейкі і ваколіц, а часам звяртацца да тэрыторый, якія некалі ўваходзілі ў Вілейскі павет ці Вілейскую вобласць.

 

Чаму Вілейка так называецца? Калі яна ўзнікла? Каго з ураджэнцаў нашага краю мы памятаем і праз дзвесце гадоў, а каго даўно забылі?

Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні з гісторыі Вілейшчыны даведаюцца гледачы новага канала.

Рэгіянальная газета