Віленскія беларускія афішы і праграмы. 1920-я -1930-я гады
Віленскія беларускія афішы і праграмы гурткоў мастацкай самадзейнасці, аматарскіх тэатраў і канцэртаў 1920-х-1930-х гадоў сёння з’яўляюцца своеасаблівымі гістарычнымі дакументамі.

Жыццё нашага народа, яго думы і спадзяванні мелі свой адбітак у сцэнічнай творчасці, якую любілі і любяць беларусы. Хаця даволі няпростым і цярністым шляхам ішлі кіраўнікі і ўдзельнікі розных гурткоў, тэатраў, вечароў у тыя гады. Але яны смела аргінізоўвалі для беларусаў розныя фэсты, на якія запрашалі і людзей іншых нацыянальнасцей. А каб правесці мерапрыемства, і каб яно было масавым, да гэтага рыхтаваліся афішы, праграмы, спецыяльныя лістоўкі і запрашэнні. Не ўсё друкавалася ў віленскіх друкарнях, бо не хапала сродкаў. Некаторыя афішы і праграмы пісаліся ад рукі і раздрукоўваліся на шапірографе. Ды і далёка не ўсе яны зберагліся да сённяшняга часу. Тым не менш, і друкаваныя афішы, праграмы, запрашэнні, і напісаныя ад рукі, былі ў той час і засталіся сёння для нашай гісторыі. Вось некаторыя з іх.






Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Фотаздымкі з архіва аўтара
