Вільня стала чацвёртым і апошнім горадам, дзе сёлета прайшла “Pradmova”
Праведзеная ў кожным з гарадоў “Pradmova” значна адрозніваецца, адзначае адна з арганізатарак фестывалю Ліля Ільюшына. На гэта паўплывалі асаблівасці эміграцыйных суполак беларусаў, а таксама і мясцовых культурніцкіх суполак, якія былі ўцягнуты ў фестываль — польскай, грузінскай і літоўскай.

Што тычыцца параўнання сёлетняй “Pradmova” у эміграцыі з тымі часамі, калі фестываль праводзіўся ў Беларусі — то пакуль гэта рабіць цяжка, заўважае Ліля Ільюшына:
-Мы ўсе апынуліся ў тым свеце, дзе мы можам перажываць настальгію, але, відаць, да здаровага параўнання не дажыліся. Тады здавалася, што цяжка. І зараз здаецца цяжка. Але зараз, калі ты кажаш, што цяжка, думаеш: Божа, не слухай мяне! Бо ты можаш даць яшчэ больш складанасцяў. Калі браць чыста арганізацыйныя пытанні, натуральна, што калі фестываль адбываецца ў трох краінах, чатырох гарадах, гэта вельмі цяжка нават з лагістычных прычынаў.
Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” упершыню прайшоў па-за межамі Беларусі—у чатырох гарадах: пачаўся ў Тбілісі, затым адправіўся ў Кракаў і Варшаву, а завершыўся 25-26 чэрвеня ў Вільні.





Беларускае Радыё Рацыя
Фота: з фестывалю “Pradmova” ў Вільні
