Vinsent прэзентаваў у Гародні альбом „Vir”
Рэпер Vinsent прэзентаваў у Гародні на моўных курсах свой апошні альбом.
[youtube id=”BErSelMHP34″]
Альбом „Vir” ужо паспеў атрымаць добрую ацэнку ў адмыслоўцаў рэпу, а таксама стаў адкрыццём для многіх аматараў гэтага музычнага жанру па-беларуску.
[soundcloud url=”https://api.soundcloud.com/playlists/173593291″ params=”color=ff5500&auto_play=false&hide_related=false&show_comments=true&show_user=true&show_reposts=false” width=”100%” height=”450″ iframe=”true” /]
Паколькі тэмай курсаў „Мова нанова Гародня” была „Творчасць”, то Зміцер Папко (Vinsent) распавёў пра сваю творчасць:
– Ёсць гатовая музыка, спачатку праца над музыкай, потым я слухаю гэтую музыку, яна выклікае нейкія асацыяцыі. Я тэкст пішу непасрэдна на музыку, бо гэта хіп-хоп, тут павінны быць акцэнты, нейкія расстаноўкі, вельмі шмат тэксту. У кожнай песні каля 50-60 радкоў, калі ў рок ці поп песні толькі каля 12 радкоў. Каб гэта слухалася добра, то павінны быць нейкія акцэнты, паўзы, расстаноўкі.
Прэзентацыя альбома праходзіць у межах музычнага тура Vinsentа.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя