Віртуальны праект: усё пра жыццё і творчасць Станіслава Манюшкі
24 красавіка а 16 гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3 паверх) пройдзе творчы вечар «Музыкай святой тут поўніца душа» да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя новага віртуальнага праекта «Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны» на інтэрнэт-партале Нацыянальнай біблітэкі Беларусі.
Праект рэалізуецца ў межах Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па святкаванні 200-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка. Юбілей Станіслава Манюшкі ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.
Упершыню ў межах аднаго інфармацыйнага рэсурса можна будзе пазнаёміцца з асобай С.Манюшкі, яго творчай спадчынай, пастаноўкамі на беларускай сцэне. Частка праекта прысвечана ўшанаванню памяці кампазітара ў Беларусі. Карыстальнікі змогуць азнаёміцца з алічбаванымі выданнямі нотных дакументаў другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, асобныя фрагменты аўдыёзапісаў твораў С.Манюшкі ў выкананні сучасных музакантаў.
Паводле прэс-рэліза