Віслава Шымборска: каралева дэмакратычнай іроніі
Нобелеўская лаўрэатка, якая змагла спалучыць багацце польскай мовы з павевамі ангельскага гумару і каштоўнасцямі Еўропы.
Падчас другой менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу «Санаторый пад клепсідрай» постаць Віславы Шымборскай прадставіў паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч:
– Паэтка вельмі вялікага дыяпазону, калі казаць пра геніяльныя вершы, вельмі сур’ёзная і вельмі несур’ёзная адначасова. Яна мела геніяльную раскошу быць паэткай. Перадусім Віслава Шымборска не скончыла вышэйшую ўстанову, так склалася, хоць пачынала вучыцца на паланыстыцы ў Кракаве ў Ягелонскім універсітэце.
Анлайн-цыкл «Санаторый пад клепсідрай» арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску і ўключае штотыднёвыя літаратурныя чытанні пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзяў.
Беларускае Радыё Рацыя
