Віталь Гуркоў пацвердзіў, што ўдзельнічае ў Brutto як вакаліст
10-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе будзе поўнапраўным удзельнікам новага гурта Сяргея Міхалка Brutto.
Пра гэта спартовец і музыка паведаміў у інтэрвію «Радыё Свабода»: «Я адзін з вакалістаў новага гурта Brutto. Атрымліваецца і трэніравацца, і музыкай займацца. Пакуль не перашкаджае. Не праблема. Мы запішам круты альбом і паедзем у Кітай. Гэта наша мэта. У Японію дык пэўна паедзем. Будзем мы тут выступаць ці не, я не ведаю».
Віталь Гуркоў у якасці музыкі дэбютаваў яшчэ ў школе як гітарыст панкавай каманды. Быў у складзе гурта Jab Club (які потым стаў звацца HandMadE). Запісаў сумесны трэк з HandMade, які ўдзельнічаў у мінулым сезоне на Tuzin.fm З Сяргеем Міхалком пазнаёміўся ў спортзалі, здымаўся ў кліпе «Ляпісаў» – «Буревестник», ездзіў у туры разам з гуртом. Спартовец з’явіўся ў дэбютным кліпе новага праекта Сяргея Міхалка Brutto, а ў другім роліку сыграў галоўную ролю.
Віталь кажа, што чакае новага альбома Brutto і гэта будзе «самая цудоўная рэч»
[youtube id=”8cSdiTPMYME”]