Віталь Воранаў – папулярызатар беларускай дуды
Дуда стала сур’ёзным захапленнем беларускага літаратара Віталя Воранава. У Беларусі ён арганізаваў Міжнародны фестываль “Дударскі рэй”, а ў Польшчы праводзіць майстар-класы па гранні на беларускай дудзе.
Між польскімі і беларускімі дудамі ёсць істотная розніца, сказаў сённяшні госць Радыё Рацыя Віталь Воранаў:
– Польскія дуды граюць у іншай танальнасці паводле Беларусі, музыкаванне супольнае праблемнае ў гэтым плане. Але тое-сёе можна паспрабаваць зайграць. І такія выпадкі здараліся, калі на фэсце мы сустракаемся ў нефармальнай атмасферы. Пасля афіцыйных канцэртаў музыкі любяць граць сваё, а затым далучаюцца іншыя, на дудзе, ці на іншых інструментах падыгрываюць, вывучаюць узаемна свае мелодыі, абменьваюцца репэртуарам, вопытам. Гэта вельмі цікава, захапляльна.
З майстар-класамі Віталь Воранаў наведвае і Падляшша. Летась ён браў удзел у беларускім тыдні ў Беластоку, а сёлета выступіў у час Міжнароднага фестываля “З вясковага падворка” ў Чаромсе.
Цалкам размова:
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя