Віталь Воранаў прэзентаваў сваю новую кнігу ў Беластоку
Прэзентацыя кнігі Віталя Воранава “Шэптам” не адбылася ў беластоцкай кавярні „Mała Czarna”. Прычынай стала вялікая зацікаўленне да кнігі з боку беластачан. Прэзентацыю прыйшлося перанесці ў галерэю Слендзінскіх. Паслухаць пра таямніцы шаптух прыйшло больш ста чалавек. Віталь Воранаў прызнаецца, што не чакаў такой увагі да свай кнігі:
– Спакуса працягваць гэтую тэму безумоўна ёсць, хоць бы таму, што яна прыцягвае даволі вялікую ўвагу. Гэта было бачна падчас прэзентацыі ў Беластоку – больш за сто чалавек, як мне здаецца, прысутнічала. Кніжка спатыкаецца з нечаканым, можна сказаць, зацікаўленнем, асабліва калі параўнаць з маімі папярэднімі кніжкамі. Калі гэтую тэму прыйдзецца неяк працягваць, то хацелася б знайсці нейкі кампраміс, а які гэта будзе кампраміс – яго яшчэ трэба будзе знайсці.
Летась пісьменнік атрымаў стыпендыю прэзідэнта горада Беласток і некалькі месяцаў правёў на Падляшшы і беларускім Палессі, дзе збіраў матэрыял для кнігі. Выданне прысвечана таямніцам шаптух, якімі з даўніх часоў славіліся беларускія вёскі. Набыць кнігу ў Беластоку можна ў кавярні „Mała Czarna”.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.