Віталь Воранаў распавядзе пра беларускіх шаптух у Вашынгтоне



Беларускі пісьменнік, які жыве ў Польшчы, Віталь Воранаў 1 лютага прэзентую сваю новую кнігу “Шэптам” у Вашынгтоне. Кніга прысвечана беларускім шаптухам, якія сваім старажытным метадам лечаць людзей. Яна выйшла ў дзвух мовах – па-беларуску і па-польску і здзейснена ў межах мастацкай стыпендыі Прэзідэнта горада Беласток. У бліжэйшых планах пісьменніка – выдаць кнігу выключна для польскага чытача:

– Я хацеў бы зрабіць другое выданне гэтай кнігі толькі на польскай мове, гэта будзе папоўненае выданне, таму што гэтая кніга двухмоўная, мае каля 170 старонак, а хацелася б выдаць больш поўнафарматую кнігу і толькі па-польску, і таму прыйдзецца дапісваць, прыйдзецца паглыбляць гэтую тэму.

Арганізатарам прэзентацыі новай кнігі Віталя Воранава ў Вашангтоне выступае Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Прэзентацыя адбудзецца ў Southeast Public Library.

А беластоцкая прэзентацыя адбудзецца 13 лютага ў кавярні „Mała Czarna” (Ul. Legionowa 2), пачатак а 18-й гадзіне.

2517080_n

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя