Віталь Воранаў распавёў у Варшаве пра шаптух



Новая кніга беларускага перакладчыка і літаратара выклікала моцнае зацікаўленне, у тым ліку і сярод польскай публікі. Прэзентацыю кнігі „Шэптам” наведалі антраполагі, этнамузыкі і нават прадстаўніцы сучасных польскіх „шаптух”.

Падчас прэзентацыі Віталь Воранаў распавёў пра свой досвед сустрэч з палескімі і падляшскімі шаптухамі, падкрэсліваючы ўнікальнасць гэтай з’явы ў сённяшнім свеце і яе значэнне для беларускай тоеснасці:

– Палякі – гэта славянскі народ, таму шаптоўства, народная медыцына была паўсюль. Былі свае чараўніцы, былі свае знахаркі таксама ў Вялікапольшчы, толькі там гэта ўсё нашмат раней знікла таму, што глабалізацыя ідзе з захаду да нас. На Падляшшы гэта ўсё захавалася нашмат лепш, і на Падляшшы гэта звязана з тым, што тыя шаптухі, які яшчэ жывуць, якія яшчэ займаюцца шэптамі, яны пераважна беларускі, адносяць сябе да беларускага этнасу. Гэта жанчыны, якія належаць да праваслаўнай царквы – праваслаўныя верніцы, то бок напрамую звязаныя з беларускім жыццём на Падляшшы.

Прэзентацыя кніжкі Віталя Воранава адбылася ў Беларускім доме ў Варшаве.

SAM_0373

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава