Вітаўтас В. Ландсбергіс хацеў бы перакласці свае кнігі на беларускую мову



Вітаўтас В. Ландсбергіс – сын кіраўніка “Саюдзіса” і першага кіраўніка Літоўскай Рэспублікі пасля аднаўлення яе незалежнасці. Ён не палітык, а кінарэжысёр, аўтар кніжак для дзяцей. Учора Вітаўтас В. Ландсбергіс прэзентаваў у Варшаве сваю кнігу “Гісторыя кахання каня Дамініка” ў перакладзе на польскую мову. Літаратар зазначыў, што хацеў бы, каб кніга была б перакладзеная і на беларускую мову:

–  Гэтая ідэя ў мяне ёсць. І я думаю, што так яно і будзе. Зараз, думаю, не толькі ў Літве, але ва ўсіх суседніх краінах эканамічная сітуацыя з культурнымі праектамі горшая, калі параўноўваць з бізнесам. У нашым выпадку менш магчымасцяў. Калі б Літва ці якія-небудзь прыватныя фонды дапамаглі б у гэтым, то іншая справа: я б з задавальненнем выдаў бы. А так гэта толькі пытанне часу. На ўкраінскай мове ёсць, на шведскай, італьянскай. На розных мовах ужо жыве. Таму і па-беларуску мусіць быць.

Вітаўтас В. Ландсбергіс вельмі папулярны ў сябе на Радзіме, ягоныя кнігі вельмі распаўсюджаныя. Як зазначаюць самі літоўцы, яго творы для дзетак ужо становяцца новым фальклорам.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара