Віцебск стане цэнтрам мастацкага тэкстылю



Віцебск у ліпені пераўтворыцца ў сталіцу беларускага мастацкага тэкстылю. Тут адкрыецца адразу дзве выставы – у Ратушы і ў выставачным цэнтры “Задзвінне”.

Кажа старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў Святлана Баранкоўская:

Гэта будзе рэспубліканская выстава тэкстылю, якая пройдзе на дзвюх пляцоўках. Яе робіць Беларускі саюз мастакоў на нашай пляцоўцы. Дарэчы, упершыню на абласной пляцоўцы будзе рабіцца рэспубліканская выстава. Мастакі з усёй Беларусі будуць браць у ёй удзел. І з Берасця, і з Гародні, і з Менска ўжо прывезены працы.

У Віцебску збяруцца самыя лепшыя майстры габелена і мастакі па тэкстылю з усёй Беларусі.

Адкрыццё выставы ў выставачным цэнтры “Задзвінне” адбудзецца 7 ліпеня ў 16.30, а ў Ратушы – 8 ліпеня а 16-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік