Віцебскі драмтэатр імя Якуба Коласа адкрыў новы тэатральні сезон
Віцебскі драматычны тэатар імя Якуба Коласа адкрыў новы тэатральні сезон прэм’ерай – пастаноўкай камедыі французскага драматурга Коліна Хігінса “Гаральд і Мот”. Рэжысёр пастаноўкі Уладзімір Савіцкі.
Расказвае літаратурны рэдактар тэатра Алесь Замкоўскі:
– Адкрыўся новы тэатральны сезон. „Коласаўцы” паказалі прэм’еру спектакля “Гаральд і Мот” па Коліну Хігінсу. Гэта знакамітая “чорная” камедыя, але ў нас атрымалася лірычная камедыя.
Спектакль прасякнуты лірычнасцю, рамантыкай і вострым гумарам. У пастаноўцы задзейнічаны такія вядомыя акторы віцебскага тэатра як Галіна Букаціна, Яўген Бераснеў, Пятро Ламан, Анастасія Чыстабаева.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belarus.by