“Віціннікі і плытагоны. Гісторыя навігацыі на Нёмане”
Ці трэба вывучаць гісторыю Нёманскага судаходства? Як выглядала жыццё людзей на Нёмане? Якія могуць выкарыстоўвацца метады даследавання сувязі “Чалавек і Нёман”?
“Гарадзенская бібліатэка” разам з “Асамблеяй Няўрадавых Арганізацый” запрашаюць усіх жадаючых у чацвер, 22 кастрычніка, на публічную лекцыю гісторыка Андрэя Вашкевіча “Віціннікі і плытагоны. Гісторыя навігацыі на Нёмане”.
Пачатак а 18.30 у гарадзенскай арт-галерэі „Крыга”.
Беларускае Радыё Рацыя
