“Віват, Альгерд!”
Выставай “Віват, Альгерд!” у сталічным Палацы мастацтваў было адзначана 655-годдзе перамогі ліцвінскага войска над татарамі пры Сіняй Вадзе. Гаворыць адзін з арганізатараў выставы мастак Мікола Купава:
– Ужо адкрылі выставу, прысвечаную 655-годдзю перамогі на Сініх Водах і вызвалення Украіны ад татарскага ярма. І за гэтым стаіць, канешне, вялікая постаць вялікага князя Альгерда. І мы думаем, што гэтая выстава прадоўжыць нашы пошукі сябе ў гісторыі, у Сярэднявеччы, адэкватнага разумення і інтэрпрэтацыі ў мастацкіх творах.
Пры праўленні князя Альгерда тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася ўдвая. Апошнім часам памяць пра яго ўшаноўваецца і на афіцыйным узроўні. Так, у Віцебску пастаўлены конны помнік Альгерду.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара