«Вочы» з Гародні выпусцілі дэбютны альбом



Музычны калектыў з Гародні  «Вочы» выпусціў свой дэбютны альбом пад назваю «Усё бачаць». Над альбомам, які ствараўся некалькі гадоў, працавалі некалькі дзясяткаў музыкаў: гурты «Уяўляемыя людзі»,«Green Dance», «Red Cotton»,«Raсe of Dreamers», «Agnis», «Людзi на балоце», ансамблі песьнi i танца «Белыя росы» і «Рада» ды іншыя выканаўцы. У афармленнi вокладкi альбома скарыстаныя працы вядомага гарадзенскага мастака Юрыя Якавенкі:

Пра альбом распавядае лідар гурта «Вочы» гарадзенскі музыка Юры Дубовік:

— Мы ствараем гэткі новы фолк: праз сувязь з продкамі, якія жылі на нашай зямлі можа нават раней за славянаў. Альбом «Усё бачаць» ствараўся на працягу 3 гадоў і пісаўся ў 2 студыях гуказапісу. Амаль палову матэрыялу прыйшлося выкінуць у сметнік, бо з цягам часу стала зразумела, у якім напрамку трэба рухацца далей.  

Прэзентацыя альбома ўжо адбылася ў некалькіх гарадах Беларусі, а вялікі гарадзенскі выступ запланаваны на лета 2016 года. Паслухаць і спампаваць песьні з альбому «Усё бачаць» можна на партале TUZIN.FM

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня