„Воіны святла” стануць саўндтрэкам да аўдыёверсіі рамана „Аэрапорт”
Песня „Воіны святла” гурта „Brutto” стане саўндтрэкам да аўдыёверсіі рамана „Аэрапорт” расейскага журналіста Сяргея Лойкі пра вайну ва Украіне:
„Першы раман пра вайну на Данбасе! Доўгачаканая кніга з самага пекла! Гісторыя, якой зацікавіліся амерыканскія кінастудыі! Кніга, якую размялі за хвіліны на прэзентацыі! Кніга „Аэрапорт” Сяргея Лойкі, пра якую вы ўжо даўно ведаеце, зараз можна будзе пачуць! Над аўдыёверсіяй працуе наш сябар Аляксей Гарбуноў! „Воіны святла” стануць саўндтрэкам да кнігі! Калі ў народа няма голасу, гэта заўважна нават падчас спеву гімна. Паспрабуйце праспяваць закрытымі вачыма!”, – паведамляе гурт „Brutto” на сваёй старонцы ў Facebook.