VOKA бясплатна пакажа анлайн–канцэрты гуртоў AKUTE і „Дразды”
На гэты тыдні ў прамым эфіры на VOKA гледачы змогуць паглядзець адразу два канцэрты папулярных беларускіх музыкантаў. 23 красавіка зараджаць драйвам будзе гурт „Дразды”, а 25 красавіка – AKUTE. Абедзве трансляцыі стартуюць у 19 гадзін і бясплатныя для ўсіх ахвотных.
„Дразды” на чале з нязменным франтмэнам Віталем Карпанавым за 15 гадоў сваіх выступленняў заваявалі статус самага вясёлага поп-гурта Беларусі. Іх хіты доўгі час займалі вядучыя пазіцыі ў розных чартах, а кліпы на іх задалі высокую планку ў відэаіндустрыі.
AKUTE называюць адным з найлепшых рок-калектываў краіны, а самі музыканты з Магілёва вызначаюць свой стыль як „дыска-дэкаданс” і пішуць тэксты для ўсіх песень на беларускай мове. Яны ўжо не раз гучалі падчас трансляцый розных фэстаў на VOKA, але суботні канцэрт будзе для гледачоў відэасэрвісу першай адмысловай сольнай праграмай.
Музыканты будуць выступаць перад пустой залай, але дзякуючы трансляцыі ўбачыць і пачуць іх дома змогуць усе аматары іх творчасці: для гэтага трэба адкрыць дадатак VOKA ці зайсці на сайт voka.tv. Аўтарызацыі для прагляду не патрабуецца, а пасля трасляцыы запіс будзе даступны ў архіве відэасэрвісу.