Вольга Акуліч і Юры Несцярэнка запісалі сінгл



Лідарка гурта „Верасень” Вольга Акуліч і музыка Юры Несцярэнка запісалі сінгл, які называецца „Дарога на поўдзень”.

maxresdefault (1)

У яго ўвайшлі дзве кампазіцыі Вольгі. Гітарную аранжыроўку зрабіў і выканаў Несцярэнка.

„Неўзабаве сінг будзе прадстаўлены шырокай публіцы”, – кажа Вольга Акуліч:

– Гэты сінгл – другая частка майго акустычнага праекта, які складаецца з такіх „двоечак” – сінглаў па дзве кампазіцыі, запісаных з рознымі гітарыстамі ў розным стылі. Другая частка зроблена, і я пачынаю рабіць трэцюю частку, але пакуль што сакрэт з кім я яе пішу.

„Увосень павінен з’явіцца мой акустычны дыск, пакуль што без гурта, а менавіта з рознымі гітарыстамі”, – дадала Вольга Акуліч.

А для свайго новага альбома Юры Несцярэнка запісаў песню дуэтам з Вольгай Акуліч „Моўчкі засынай”. Дарэчы, прыканцы чэрвеня Юры адзначыць сваё 50-годдзе, і з гэтай нагоды апублікуе свой альбом дуэтаў, над якім працаваў апошнім часам.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя