Вольга Акуліч пачынае новы праект
Летась лідарка рок-гурта “Верасень” Вольга Акуліч абвясціла, што яе калектыў спыняе існаванне. Мінулы год Вольга займалася сольнымі праектамі, а таксама запісала шэраг песень у дуэтным выкананні з рознымі вядомымі музыкамі. Але сёлета Акуліч мяркуе аднавіць свой гурт.
– Калі ты робіш некамерцыйныя праекты, калі праект не мае вялікага поспеху, не збірае стадыёны, умоўна кажучы, то ў людзей пачынаюцца нейкія справы, якія робяцца важнейшымі за музыку – асабістыя, працоўныя. А цяпер так атрымліваецца, што з-за мяжы вярнуўся адзін наш музыка, знаходзяцца іншыя музыкі, якія хочуць у гэтай стылістыцы працаваць. Так што, дасць Бог, неўзабаве пакажам нейкі новы праект.
Першы выступ новага складу гурта Вольгі Акуліч адбудзецца 13 траўня ў менскім „Steam Barу”. Пачатак выступу а 19-й гадзіне. Уваход вольны.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя