Вольга Акуліч прэзентавала „Далоні”



Музычны праект #Volha прадставіў альбом «Далоні». У запісе акрамя аўтаркі і спявачкі Вольгі Акуліч узялі ўдзел чатыры вядомыя беларускія гітарысты. Усе песні праекту запісаныя ў акустыцы.

Кажа Вольга Акуліч:

– Задумка альбома была такая: чатыры мае сябры-гітарысты, з кожным з іх я запісала па два трэкі. Яны паступова, па меры запісу, выходзілі ў публічную прастору. Затым мы рабілі канцэртныя прэзентацыі, ну а цяпер, нарэшце, усё гэта сабралося разам і выйшаў цэлы альбом.

У запісе альбома ўзялі ўдзел гітарысты Андрэй Вайцяхоўскі, Юры Несцярэнка, Дзяніс Балахонаў і Алег Змушка. Запіс і звядзенне ажыццявіў малады менскі гука-рэжысёр Юры Ларыёнаў.

З нагоды завяршэння працы над альбомам Вольга Акуліч мяркуе даць сольны канцэрт 1 кастрычніка ў бары «Bristle».

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя.