Вольга Гапеева стала лаўрэаткай нямецкай літпрэміі «Wortmelden-2022»



Пісьменніца атрымала гэтую ўзнагароду за эсэ «Абарона паэзіі ў часы пастаяннага выгнання».

«У сваім эсэ «Абарона паэзіі ў часы пастаяннага выгнання» беларуская пісьменніца Вольга Гапеева пераплятае разважанні аб Радзіме і асабістых каранях з разважаннямі пра ўладу і гвалт.

Перш за ўсё, яна звяртае ўвагу на сілу мовы. Яна паказвае, што дыктатуры выкарыстоўваюць моўную палітыку ў сваіх мэтах, што яны ствараюць сваю мову, што словы могуць забіваць. І што дыктатуры душаць мастацтва і паэзію, таму што яны з’яўляюцца адлюстраваннем крытычнага мыслення, якія могуць стаць для іх небяспечнымі. Менавіта таму Гапеева супрацьпастаўляе дэспатычным ўладным моўным структурам паэтычнае, вольнае мысленне.

На фоне вайны супраць Украіны яе мастацкі заклік да паэзіі супраціву становіцца надзвычай актуальным», – каментуе журы прэміі свой выбар.