Вольга Такарчук другі раз запар увайшла ў фінал Букераўскай прэміі



Вольга Такарчук (Olga Tokarczuk) другі раз запар увайшла ў фінал Міжнароднай Букераўскай прэміі. Ейная кніга „Вядзі свой плуг па касцях мёртвых”( Prowadź swój pług przez kości umarłych) трапіла ў гэтак званы кароткі спіс з шасці вылучаных кніг.

Міжнародная Букераўская прэмія – гэта ўзнагарода, як для аўтара, так і перакладчыка. Раман Такарчук пераклала Антаніна Лойд Джонс (Antona Lloyd Jones).

У мінулым годзе Вольга Такарчук атрымала Букераўскую прэмію за раман „Бегуны” („Bieguni”) – кнігу на ангельскую мову пераклала Джэніфэр Крофт (Jennifer Croft).

Міжнародная Букераўская прэмія была створана ў 2005 годзе. Яна ўручаецца штогод за лепшы раман у перакладзе на ангельскую мову.

Вольга Такарчук – польская пісьменніца, эсэістка, аўтарка сцэнарыяў, паэтэса. У студзені 1998 адна з падпісантаў Беларускай Дэкларацыі Свабоды.

radyjo.net

Фота kultura.onet.pl