Вольга Татарчык: Мне захацелася штосьці зрабіць сваё
У Польшчы працягвае павялічвацца колькасць беларускіх выдавецтваў. Але калі раней раслі пераважна дарослыя выдавецтвы, дык сёлета пачалі з’яўляцца і дзіцячыя. Сярод іх «Славянка».

Кажа прадстаўніца выдавецтва Вольга Татарчык:
– У 2023 годзе была заснаваная нашая ініцыятыва. І на гэты момант мы выдалі тры дзіцячыя кнігі, канешне, па-беларуску. Сама ідэя паўстала пасля нараджэння дачкі, таму што я шукала кнігі на беларускай мове для яе, менавіта для такіх малых дзяцей. Канешне, ёсць шмат кніг, але я ўсё шукала-шукала. І мне захацелася штосьці зрабіць сваё. Я сабрала каманду, і мы першую кнігу выдалі, якая называецца «Каток-пестунак», гэта зборнік класікі беларускай літаратуры ў сучасным выданні.
Кнігі «Славянкі» можна адшукаць з дапамогай сайта і інстаграма выдавецтва. Замовы прымаюцца з усёй Польшчы. А ў Варшаве кнігі можна набыць у беларускіх кнігарнях, якія існуюць пры беларускіх пляцоўках.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
