Вольныя Купалаўцы прэзентавалі пастаноўку, прысвечаную палітвязням



У Варшаве Вольныя Купалаўцы прэзентавалі пастаноўку, прысвечаную беларускім палітвязням, „Слова з-за кратаў”. Цягам імпрэзы прагучалі іх біяграфічныя звесткі, выказванні і творчасць.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie PXL_20231123_1809154102-1024x795.jpg

„Гэтую пастаноўку мы задумалі яшчэ ў 2021-м годзе”, – распавяла актрыса Валянціна Гарцуева:

– Мы не гналіся за тым, каб выкарыстоўваць толькі гучныя прозвішчы. Людзей сядзіць вельмі шмат, не ўсе прозвішчы на слыху. Мы выбіралі тое, што нам падабаецца, шчымлівыя вершы. Першы блок у нас з вершаў, якія бацькі адрасуюць сваім дзецям. Нам падалося, што гэта вельмі шчымліва, вельмі балюча, гэта павінна нешта прабіць нават у гледача, як ім цяжка.

Падчас пастаноўкі „Слова з-за кратаў” на экране ладзіўся тэматычны відэашэраг, падрыхтаваны мастачкай па пяску Аляксандрай Канафальскай.

Імпрэза адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі. Яна была падтрыманая кіраўніком НАУ, намеснікам кіраўніцы Аб’яднагага Пераходнага Кабінету Паўлам Латушкам.

Беларускае Радыё Рацыя